З 3 чэрвеня па 17 верасня штодня будзе курсіраваць цягнік міжнародных ліній № 100/99 Мінск — Новаалексеўка. Час адпраўлення са сталіцы — 7.44, прыбыцця ў Новааляксееўку — 9.25 наступных сутак. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца ў 22.09 і прыбываць у Мінск у 00.07.

З 15 чэрвеня па 15 верасня прызначаны цягнік міжнародных ліній № 284/283 Баранавічы — Мінск — Херсон. Састаў будзе адпраўляцца з Баранавіч і Мінска па няцотных чыслах, з Херсона — па цотных. Час адпраўлення са станцыі Баранавічы-Палескія — 11.00; станцыі Мінск-Пасажырскі — 13.48; прыбыцця ў Херсон — 12.42 наступных сутак. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Херсона ў 15.12 і прыбываць у 13.44 у Менск, а ў 16.56 - у Баранавічы.

Плацкартны білет з Мінска да Херсона будзе каштаваць — 1 млн 136 тыс. рублёў, купэ - 1 млн 818 тыс.

Акрамя таго, з 2 чэрвеня павялічыцца перыядычнасць курсіравання цягніка міжнародных ліній № 94/93 Мінск — Адэса, які будзе адпраўляцца з Мінска па цотных чыслах, з Адэсы - па няцотных. Час адпраўлення са сталіцы - 13.48, прыбыцця ў Адэсу - 12.05 наступных сутак. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Адэсы ў 15.49 і прыбываць у Мінск у 13.44.

Даехаць да Адэсы ў плацкарце каштуе 1 млн 132 900 рублёў, у купэ — 1 млн 800 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?