Жанчына хацела сесці ў маршрутку, пакуль яна стаяла на святлафоры, але кіроўца не адчыніў ёй дзверы

Усё здарылася ў суботу, 30 красавіка, у Брэсце, на скрыжаванні вуліц Леніна і Міцкевіча.

— Нейкая жанчына ўлезла на скрыжаванні ў маршрутку і пачала біцца з кіроўцам! — распавядае відавочца здарэння Зміцер.

Аказваецца, прычынай канфлікту стала тое, што кіроўца не дазволіў жанчыне сесці ў маршрутку ў неналежным месцы. Пасажырка хацела ўскочыць у салон, пакуль аўтамабіль стаяў на святлафоры. У маршрутцы аўтаматычная дзверы, і кіроўца яе проста не адкрыў. Жанчына раззлавалася, адкрыла пярэднія дзверы і наляцела на кіроўцу з кулакамі.

Каб утаймаваць незадаволеную жанчыну, прыйшлося выклікаць нарад міліцыі. Чым скончылася бойка - невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?