У Маскве прайшлі адзіночныя пікеты з патрабаваннем вызваліць украінскіх і расійскіх палітвязняў і ў падтрымку Меджліса крымскотатарского народа.

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Акцыя адбылася 30 красавіка на Лубянскай плошчы, дзе размешчаны будынак галоўнага офіса Федэральнай службы бяспекі.

1 траўня ў Санкт-Пецярбургу на Манежнай плошчы прайшоў пікет у падтрымку Меджліса крымскататарскага народа, паведамляе Крым. Рэаліі.

Як вядома, 26 красавіка суд у акупаваным Расеяй Крыме прызнаў незаконнай дзейнасць Меджліса крымскататарскага народа.

Раней праваабарончая кампанія #LetMyPeopleGo апублікавала справаздачу, у якой сабраны гісторыі ўкраніцаў, зняволеных у Расіі і акупаваным Крыме па палітычных матывах.

Самыя вядомыя ўкраінскія зняволеныя ў Расіі — Надзея Саўчанка, Алег Сянцоў, Аляксандр Кольчанка, Ахцём Чыйгоз, Станіслаў Кліх, Мікалай Карпюк і іншыя. Паводле звестак праваабаронцаў, у Расіі ўтрымліваюцца 13 украінскіх палітвязняў, яшчэ 12 — на тэрыторыі акупаванага Расеяй Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?