Фота Сяргея Балая, Tut.by

Фота Сяргея Балая, Tut.by

Першы тыдзень мая адзначыцца цёплым надвор'ем і паступовым павышэннем тэмпературы: калі ў пачатку тыдня, яна будзе на 1—3°С вышэй за норму, то ўжо да канца тыдня на 3—6°С. Але так як у Беларусь будзе паступаць няўстойлівая і вільготная паветраная маса, то без кароткачасовых дажджоў не абыдзецца.

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 3 мая, ноччу месцамі, днём пераважна па паўночна-заходняй палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература ноччу +4 + 10°С, днём +13 + 19°С, па паўднёвым усходзе да + 21°С.

У сераду, 4 мая, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ноччу +4 + 11 ° С, днём +15 + 21°С, па паўднёвым усходзе да + 23°С.

У чацвер, 5 мая, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу +3 + 10°С, днём +14 + 21°С.

У пятніцу, 6 мая, у асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу +3 + 10°С, днём +14 + 21°С.

У выходныя дні, з 7 па 10 мая, уладу над надвор'ем возьме антыцыклон, які прынясе цёплае і камфортнае надвор'е: на большай частцы краіны пераважна без ападкаў, толькі па поўдні кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу +4 + 11°С, днём +16 + 23°С.

У цэлым май парадуе ў большасці дзён цёплым і камфортным надвор'ем: сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца на 1°C вышэй за кліматычную норму (норма +12 + 14°С), што на 6—8°С вышэй, чым у красавіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?