У Санкт-Пецярбургу затрымалі 12 удзельнікаў «Еўрапейскага маршу» за «дэманстрацыю сімволікі» Еўрапейскага Саюза.

Пра гэта паведамляюць Грані.Ру.

«Актывістаў затрымалі падчас руху па ходніках за «дэманстрацыю сімволікі» і за адказы на правакацыі пракрамлёўскіх актывістаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Мясцовыя ўлады не ўзгаднілі кааліцыі «Дэмакратычны Пецярбург» адну з чатырох заявак на правядзенне «Еўрапейскага маршу» ў ліку іншых першамайскіх дэманстрацый у горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0