Стан мужчыны, які 28 красавіка падпаліў сябе на Кастрычніцкай плошчы Мінска, цяпер стабільна цяжкі, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў апёкавай рэанімацыі Гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі.

Пацярпеламу 56 гадоў, ён атрымаў вялізныя апёкі 28 красавіка, здзейсніўшы акт публічнага самаспалення на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Дзякуючы своечасова аказанай супрацоўнікамі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама дапамозе агонь быў пагашаны, пасля чаго пацярпелага даставілі ў бальніцу.

Мужчына знаходзіўся ў стане адчаю: пасля разводу яму абмежавалі сустрэчы з дзіцем, а звароты ў розныя інстанцыі — суды і нават Адміністрацыю прэзідэнта — апынуліся беспаспяховымі.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, па факце самаспалення вядзецца праверка.

Следча-аператыўнай групай з месца здарэння канфіскавана перадсмяротная запіска і іншыя рэчавыя доказы, якія дазваляюць лічыць ключавой версію пра спробу суіцыду. Высвятляюцца прычыны і ўмовы, якія заахвоцілі мужчыну здзейсніць задуманае. Вывучаюцца асаблівасці яго асобы і псіхафізічны стан. У межах праверкі прызначаныя адпаведныя экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?