Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці з 2 па 31 мая будуць адсочваць сітуацыю на двух участках дарогі ў Мінску, паведамілі ў СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі».

Так, 2, 4, 6, 8, 12, 14, 16, 18, 20, 22, 24, 26, 28 і 30 мая прыборы будуць змантаваныя па праспекце Незалежнасці, 156, а 3, 5, 7, 11, 13, 15, 17, 19, 21, 23, 25, 27, 29 і 31 мая датчыкі папрацуюць на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Рагачоўская.

У сваю чаргу ў УДАІ УУС Мінгарвыканкама нагадалі пра тое, што 2 і 3 мая з 19.00 да 21.00 рух усіх відаў транспартных сродкаў на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова будзе закрыты. Абмежаванні ўводзяцца ў сувязі з трэніроўкай зводнай роты ганаровай варты на плошчы Перамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?