Інспектар ДАІ, які пацярпеў 18 красавіка ў дарожна-транспартным здарэнні ў Мінску, дагэтуль знаходзіцца ў коме. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Стан яго не змяніўся — стабільна цяжкі, ён знаходзіцца ў коме», — сказала яна.

У гэтым стане інспектар ДАІ знаходзіцца вось ужо роўна два тыдні.

Нагадаем, 18 красавіка ў Мінску на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова ў дарожна-транспартным здарэнні пацярпелі інспектар дарожна-патрульнай службы і матацыкліст. Па версіі ДАІ, матацыкліст збіў інспектара, калі той падышоў да яго і запатрабаваў паказаць дакументы. Па словах відавочцаў, пасля таго, як даішнік паспрабаваў затрымаць матацыкліста і схапіўся за яго, кіроўца раптоўна стартаваў і пацягнуў міліцыянера за сабой на сярэдзіну скрыжавання, і іх абодвух збіла машына інкасацыі.

Інспектару ДАІ ў той жа дзень зрабілі аперацыю, і з таго часу ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?