Пра гэта паведаміў памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх.

«На працягу двух дзён усе ахвотныя, у тым ліку замежнікі, змогуць звярнуцца да спецыялістаў па пытаннях афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў і іншым», — сказаў Артур Стрэх.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя па бясплатным прававым кансультаванні прысвечана 71-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у ёй возьмуць усе натарыяльныя канторы і бюро Беларусі. Час іх працы можна ўдакладніць на афіцыйным сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Знайсці натарыуса».

«Для натарыяльнай супольнасці Беларусі правядзенне акцый па прававой адукацыі насельніцтва, прымеркаваных да дзяржаўных святаў і іншым памятных дат, стала традыцыйным. Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляецца, перш за ўсё, забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, а таксама павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і пісьменнасці насельніцтва», — дадаў Артур Стрэх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?