Мінчукі будуць ствараць копіі самых дарагіх карцін свету ў Ноч музеяў 21 мая ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, паведамілі арганізатары майстар-класа па жывапісе.

Разам з мастаком удзельнікі майстар-класа паспрабуюць намаляваць працы, падобныя на вядомыя палотны, прададзеныя з аўкцыёнаў Christie's і Sotheby's за мільёны даляраў. Сярод іх «Крык» Эдварда Мунка, «Аголеная, якая ляжыць» Амедэа Мадзільяні, «Аголеная, зялёнае лісце і бюст» Пабла Пікаса і «Супрэматычная кампазіцыя» Казіміра Малевіча.

Пабла Пікаса «Аголеная, зялёнае лісце і бюст», 1932

Пабла Пікаса «Аголеная, зялёнае лісце і бюст», 1932

Удзельнікам сустрэчы можа стаць любы ахвотны, узровень умення маляваць не важны, падкрэслілі арганізатары.

Як адзначылі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, тэма гэтага праекта сугучная тэме Ночы музеяў-2016 у НЦСМ «Be genius!» («Будзь геніем!»). Гэта прысвячэнне геніяльным мастакам, якія выйшлі за межы музейнага свету і сталі культавымі прадстаўнікамі масавай культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?