Крыніца: За ахінею віцэ-прэм'ера Калініна журналістку АНТ адхілілі ад эфіру, ёй пагражае звальненне
Як паведамілі «Нашай Ніве» інфармаваныя крыніцы, журналістку АНТ (імя называць пакуль не будзем) на месяц адхілілі ад эфіру за тое, што яна дала ў навіны ахінею віцэ-прэм'ера Калініна пра «самыя сучасныя трафікі».
Таксама за гэты час мусіць вырашыцца пытанне аб яе звальненні з канала.
Маўляў, заўвагі што да яе працы ў кіраўніцтва АНТ былі і раней, але інцыдэнт з віцэ-прэм'ерам стаў апошняй кропляй.
«Усе сінхроны [фрагменты інтэрв'ю — рэд.] трэба выпісваць словамі, каб было зручней мантаваць. А яна гэтага не зрабіла, паставіўшы так. Вось у чым палягае парушэнне вытворчага працэсу. Не тое, што яе пакаралі менавіта за словы Калініна, быў адыход ад інструкцыі», — паведаміла нашая крыніца.
Трохі раней кіраўнік інфармацыйнага вяшчання АНТ Руслан Паддубскі назваў фрагмент з Калініным у эфіры каналу «чыстай неахайнасцю журналіста» і паабяцаў ужыць «дысцыплінарныя меры».
-
«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку
-
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля
-
Беларусь займае другое месца па папулярнасці для студэнтаў з Расіі
Каментары