Данбаскія сепаратысты прыгразілі арыштам беларускім журналістам Васілю Сямашку і Ганне Івановай, якія ў сакавіку гэтага года наведалі тэрыторыі, падкантрольныя т. зв. Данецкай народнай рэспубліцы.

Васіль Сямашка і Ганна Іванова

Васіль Сямашка і Ганна Іванова

1 мая ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» нехта Георгій Огнеў, якія прыпісвае сябе да групы падтрымкі 4-й мотастралковай роты 2-га мотастралковага батальёна «апалчэння Наваросіі», паведаміў: «Хочацца агучыць імёны карэспандэнтаў, каб было непанадна… Васіль Сямашка і Ганна Іванова, абодва з РБ. Падлягаюць арышту і затрыманню на тэрыторыі Наваросіі».

«Адбылося наступнае. Прыязджалі карэспандэнты, акрэдытаваныя, паглядзелі, сустрэлі іх душэўна. У выніку выйшаў артыкул (далей спасылка на матэрыял на партале tut.by.). Пагнаўшыся за папулізмам, карэспандэнты выдалі «на-гара» матэрыял, які вельмі далёкі ад ісціны, і гэты матэрыял быў выкарыстаны ворагамі ДНР для дыскрэдытацыі узброеных сілаў. Панеслі ўсе украсмі з каментарыямі. Высновы, якія зрабілі, і «пернікі», якія раздалі потым, агучваць не будзем. У далейшым, калі акрамя зводак надвор'я пісаць нічога не можаце, то не х… браць у рукі ручку. Дал…бы, гэта самае мяккае слова…» — напісаў баявік.

«На вайне журналісты не патрэбныя. Там патрэбныя прапагандысты, якія працуюць у інтарэсах кожнага з бакоў, — заявіў Васіль Сямашка на просьбу пракаментаваць пагрозы. — Журналісты, якія намагаюцца паказаць праўду, з'яўляюцца ворагамі паводле азначэння, або, у гуманным азначэнні, «непажаданымі» людзьмі».

«Адносна вайны ва Украіне я ніколі не хаваў, што ў мяне сябры на двух баках лініі фронту. Што спадабалася, гэта абсалютна не здзівіла байцоў, з якімі мы мелі зносіны. Мы імкнуліся апісаць усё максімальна дакладна, зразумець псіхалогію байцоў. Тут на цікавасць журналіста накладвалася асабістая цікаўнасць. Імкнуліся пісаць максімальна карэктна ў адносінах да ўсіх удзельнікаў баявых дзеянняў. Пазбягалі ўжываць звыклыя ўжо для многіх людзей азначэнні «тэрарыст», «фашыст», «нацык», «сепаратыст», — падкрэсліў журналіст.

«Спадабалася, што байцы паказвалі нам не парадны бок вайны, — адзначыў ён. — Ведаючы, што ў іх з-за нас могуць быць непрыемнасці, пра многія зусім не добрыя рэчы мы не згадвалі ў матэрыяле, імкнучыся быць максімальна карэктнымі».

«У запісе ў «УКантакце», на жаль, няма інфармацыі, што ж няправільнага ў нашым матэрыяле. Вельмі хацелася б даведацца, якія канкрэтна ёсць прэтэнзіі. Гатовы адказаць на любую. Яшчэ, дарэчы, заўважыў, што чым далей ад фронту, тым больш прэтэнзій да матэрыялу ад «канапавых» «воінаў-экспертаў», — сказаў Сямашка.

На меркаванне журналіста, негатыўную рэакцыю на матэрыял выклікала тое, што некаторыя ўкраінскія СМІ пры перадруку адкарэктавалі матэрыял, сказіўшы сэнс, але захаваўшы прозвішчы аўтараў.

Журналіст адзначыў, што пакуль самым каштоўным для яго з'яўляецца водгук на публікацыю з процілеглага боку фронту: «Гэта водгук былога журналіста, які стаў байцом «Правага сектара». Цалкам магчыма, што ён мог назіраць нас у прыцэл сваёй зброі. Вось яго словы: «Маё меркаванне? Як калегі — рэпартаж моцны, прафесійны. Як байца з процілеглага героям рэпартажу боку — у іх абсалютна тое ж самае, што ў нас. Для мяне, напрыклад, вядомае ўвогуле ўсё: кожная фотка, кожнае слова».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?