З 2 мая па 1 чэрвеня можна зарэгістравацца для праходжання цэнтралізаванага тэставання.

Абітурыент павінен самастойна прыйсці на рэгістрацыю. У крайнім выпадку гэта можа зрабіць блізкі сваяк, які мае даверанасць (завераную натарыусам), а таксама ксеракопію пашпарта.

Рэгістрацыя азначае наяўнасць заявы на рускай або беларускай мове. Абавязкова прадастаўленне пашпарта або афіцыйнай даведкі, якая яго замяняе.

Пасля гэтага абітурыент павінен атрымаць асабовы рахунак для аплаты ЦТ. За адзін прадмет трэба будзе заплаціць 21 000 беларускіх рублёў. Аплату можна рабіць у тым ліку праз АРІП.

Пасля таго, як скончыцца рэгістрацыя і аплата будзе ўнесеная, абітурыенту выдадуць пропуск з пячаткай, подпісам і рэгістрацыйным нумарам.

Падрабязная інфармацыя пра месцы рэгістрацыі і даты правядзення ЦТ размешчаная на сайце Міністэрства адукацыі і РІКВ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?