Пытанне для прыхаджанаў царквы св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі) мінулай суботы было: дзе будуць асвячаць велікодную ежу — у царкве ці каля царквы? Бо надвор’е пагражала быць дажджлівым. Ажно сонца злітавалася, і нават шчодра асвятліла наваколле якраз перад урачыстасцю.

Асвячэнне велікодных страваў, фота Надзеі Запруднік

Асвячэнне велікодных страваў, фота Надзеі Запруднік

Пры сонечным надвор’і на зялёным лужку каля царквы, пасярод расквітнелых дрэваў невялікага парку цырымонія асвячэння прыпадае людзям больш да сэрца. Прыхаджанаў і непрыхаджанаў, як заўсёды, збіраецца разоў у дзесяць больш, чымся ў звычайную нядзелю.

Вялікія рэлігійныя святы служаць шмат каму нагодай не толькі памаліцца, але і пабачыцца з сябрамі ды знаёмымі, якія жывуць воддаль.

Новы настаяцель прыхода, а. Канстанцін, быў рады пабачыць больш за двухсотнагаловую грамаду, якую запрасіў наведваць царкву пры ўсіх іншых нагодах.

Беларуская царква ў Саўт-Рыверы,фота Ніка Бахара

Беларуская царква ў Саўт-Рыверы,
фота Ніка Бахара

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?