Фота з Вікіпедыі.

Фота з Вікіпедыі.

Вайскоўцы ЗША пачалі выпрабаванні найбуйнейшага ў свеце беспілотнага вайсковага карабля.

Пра гэта паведамляе The Associated Press.

Карабель Sea Hunter (Марскі паляўнічы) мае патэнцыял не толькі для вайсковых, але і для камерцыйных мэтаў.

Судна было распрацавана агенцтвам Пентагона DARPA і абароннай фірмай Leidos. Два гады ён будзе праходзіць выпрабаванні ля берагоў Каліфорніі. Па словах прадстаўніка DARPA Джарэда Адамса, беспілотныя судны зменшаць небяспеку для людзей у часе ваенных аперацый.

На этапе тэсціравання на борце Sea Hunter будуць знаходзіцца спецыялісты, але кіраванне будзе ажыццяўляцца аўтаматыкай. Узбраення на дадзеным тыпе судна няма, яго першачарговай задачай з'яўляецца выяўленне дызель-электрычных падводных лодак.

Прагназаваны кошт 40-метровага карабля адносна невялікі — каля $20 млн, а эксплуатацыйныя выдаткі $15—20 тысяч на дзень робяць яго адносна недарагім для амерыканскіх вайскоўцаў.

ЗША бачыць пагрозу ў падводных чаўнах Расіі і Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?