Гвінейскі заліў стаў самым небяспечным месцам на Зямлі для мараплаўцаў з-за ўзрослай актыўнасці піратаў і ўжыванага імі гвалту, сведчыць даклад амерыканскай арганізацыі Oceans Beyond Piracy.

Як гаворыцца ў дакладзе, раней піраты пераважна імкнуліся захопліваць нафтавыя танкеры з-за іх грузу, але з падзеннем цэнаў на нафту яны пераключыліся на выкраданне людзей дзеля выкупу.

Гвінейскі заліў Атлантычнага акіяна абмывае такія краіны, як Кот-д'Івуар, Гана, Тога, Бенін, Нігерыя і Камерун.

Самалійскія піраты ля ўсходняга берага Афрыкі, тым часам, ужо не ўяўляюць такой пагрозы, як раней, дзякуючы міжнароднай аперацыі ваенна-марскіх сіл.

У 2015 годзе самалійскія піраты не захапілі ніводнага камерцыйнага судна.

Як у канцы красавіка паведамляла Міжнароднае марское бюро, з пачатку года ля берагоў Заходняй Афрыкі 44 мараплаўцы сталі ахвярамі выкраданняў.

Пры гэтым у цэлым у свеце ўзровень пірацтва зніжаецца: за першы квартал 2016 года было зарэгістравана 37 выпадкаў пірацтва і ўзброенага рабавання, тады як у мінулым годзе за той жа перыяд адбыліся 54 такія інцыдэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?