Тры чалавекі загінулі ў выніку крушэння прыватнага верталёта «Робінсан-44» на Камчатцы (Расія), паведаміла рэгіянальнае ўпраўленне МНС.

Верталёт разбіўся ў раёне ўзбярэжжа бухты Руская ў 80 км ад Петрапаўлаўска-Камчацкага.

«На дадзены момант вядома аб трох загінулых, пошукі ў раёне крушэння працягваюцца», - цытуе Інтэрфакс прадстаўніка МНС.

«Робінсан-44» разлічаны на чатырох чалавек. Колькі знаходзілася на борце, пакуль не вядома.

Па факце крушэння была заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?