У Малдову прыбылі амерыканскія вайскоўцы, якія прымуць удзел у сумесных вучэннях.

Побач з мяжой прыхільнікі апазіцыйнай Партыі сацыялістаў, якія выступаюць супраць вучэнняў, заблакавалі калону амерыканскай тэхнікі. Прыкладна праз гадзіну, пасля перамоваў з прадстаўнікамі міністэрства абароны Малдовы, яны вызвалілі дарогу.

Адначасова ля мяжы прайшла акцыя, прыхільнікі якой віталі амерыканскія войскі.

***

У Малдове з 3 па 20 мая пройдуць вучэнні Dragon Pioneer. У іх возьмуць удзел 165 вайскоўцаў малдаўскай арміі і 198 амерыканскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?