Рашэнне аб скліканні 22—23 чэрвеня ў Мінску пятага Усебеларускага народнага сходу кіраўнік краіны прыняў «у мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця».

На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.

Указам вызначана колькасць удзельнікаў сходу — 2,5 тыс. чалавек, а таксама найважнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні сходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0