1 мая споўнілася 40 дзён са дня смерці Ганны Вольскай – жонкі і прадзюсаркі вядомага музыкі Лявона Вольскага. Каб ушанаваць яе памяць, сябры і знаёмыя вырашылі правесці канцэрт. Аднак ім адмовілі, спаслаўшыся на «мерапрыемства з удзелам органаў дзяржаўнай улады, сілавых міністэрстваў і ведамстваў».

«Тады, у канцы сакавіка, практычна адразу, вялікая колькасць сяброў-музыкаў прапанавалі правесці канцэрт памяці Ганны. Акустычны, ціхі і добры. Сямейны. Каб усе, каму дарагая Аня, змаглі прыйсьці разам са сваімі дзецьмі і пабыць разам. Паўзгадваць … – напісаў у сваім фэйсбуку Уладзімір Шаблінскі. — Доўга выбіралі пляцоўку і прыйшлі да разумення, што трэба рабіць у КЗ «Мінск». І ў часы NRMa, і наступныя імпрэзы «Крамбамбулі» мы разам перажылі ў гэтай залі многае. Значную частку жыцця».

Зборы з канцэрта збіраліся накіраваць альбо Лявону Вольскаму на альбом, альбо на рамонт яго хутара.

Канцэрт хацелі зладзіць 7 ліпеня. Але ж здаць ў арэнду залу адмовіліся. Шаблінскі прадэманстраваў афіцыйны адказ.

Цікава, што ў культурна-асветніцкім цэнтры сваю ж заяву і абверглі. «Рэпертуарны план на ліпень яшчэ не зацверджаны. Заяўкі падаюцца, але ці будзе нейкая канкрэтная імпрэза і ў які час, пакуль не вырашана», — паведаміў «Нашай Ніве» Станіслаў Андрасюк, галоўны спецыяліст арганізацыйна-метадычнага аддзела цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?