Нацыянальная судовая калегія Іспаніі выдала міжнародны ордар на арышт 12 грамадзян Расіі, рашэнне падпісаў суддзя Хасэ дэ ла Мата, паведамляюць іспанскія СМІ.

У спісе, у прыватнасці, значацца дэпутат Дзярждумы РФ Уладзіслаў Рэзнік і яго жонка Дыяна Гіндзіна, а таксама намеснік кіраўніка Федэральнай службы па кантролі за абаротам наркотыкаў (ФСКН) Мікалай Аулаў і былы намеснік старшыні СК Расіі Ігар Сабалеўскі.

Суддзя Хасэ дэ ла Мата, які расследуе дзейнасць Тамбоўскай і Малышаўскай мафіёзных груповак, якія адмывалі грошы ў Іспаніі, адзначыў, што кожны з тых, каму выстаўленыя абвінавачанні, абвінавачваецца ў цяжкім злачынстве.

У 2008 годзе іспанская паліцыя правяла аперацыю «Тройка», накіраваную супраць дзеючых у краіне Тамбоўскай і Малышаўскай злачынных груповак.

На чале гэтых груповак стаялі Генадзь Пятроў і Аляксандр Малышаў, яны абодва былі арыштаваныя.

Паводле інфармацыі іспанскіх судовых органаў, расійскія чыноўнікі, якія фігуруюць у спісе, мелі цесныя сувязі з гэтымі злачыннымі групоўкамі, аказваючы ім розныя паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?