У Лівіі з палону тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» вызваленыя 13 украінскіх медыкаў. Пра гэта 3 мая паведаміў кіраўнік украінскага МЗС Павел Клімкін.
Паводле яго дадзеных, вызваленыя перавезеныя ў лівійскі горад Бэн Джавад.
«Трымаем з імі пастаянную сувязь», — паведаміў кіраўнік МЗС.
Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.