Сенатар ад штата Тэхас Тэд Круз у сваёй прамове пасля паразы на праймерыз у штаце Індыяна заявіў, што больш не будзе змагацца за намінацыю ад рэспубліканцаў.

«Я казаў, што працягну барацьбу за намінацыю да таго часу, пакуль ёсць рэальная дарога да перамогі. Сёння з жалем павінен сказаць, што гэтая дарога закрыта», — сказаў Круз.

Ультракансерватыўны Тэд Круз быў асноўным супернікам мільярдэра Дональда Трампа. Ён рэгулярна займаў другія месцы на рэспубліканскіх праймерыз. З выхадам Круза з гонкі шанцы Трампа атрымаць намінацыю на пасаду прэзідэнта ад рэспубліканцаў сталі практычна абсалютнымі.

На мінулым тыдні Трамп атрымаў перамогу ва ўсіх пяці паўночна-ўсходніх штатах, дзе тады праводзіліся праймерыз або кокусы, пасля чаго заявіў, што ўпэўнены ў тым, што атрымае намінацыю ад рэспубліканцаў яшчэ да з'езду, прызначанага на ліпень.

Учора на праймерыз у Індыяне Трамп атрымаў 55%, Круз — 33%, Джон Кейсік — 10%.

Фармальна у праймерыз яшчэ працягвае ўдзельнічаць губернатар Агаё Джон Кейсік, аднак ён далёка адстае ад Трампа па колькасці дэлегатаў і практычна не мае шанцаў яго дагнаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?