Сенатар ад штата Вермонт Берні Сандэрс, па падліках амерыканскіх тэлеканалаў, перамагае Хілары Клінтан на праймерыз Дэмакратычнай партыі ў штаце Індыяна.

Сандэрс апярэджвае былога дзяржсакратара прыкладна на сем працэнтных пунктаў па выніках падліку каля 70% галасоў, што дазваляе спрагназаваць яго перамогу.

Як адзначаюць каментатары, перамога Сандэрса наўрад ці выратуе яго кампанію за намінацыю ад дэмакратаў. Дагнаць Клінтан па колькасці дэлегатаў у Сандэрса ўжо наўрад ці атрымаецца.

Таксама Клінтан карыстаецца падтрымкай супердэлегатаў — дзеючых сенатараў, губернатараў і іншых афіцыйных асоб. У адрозненне ад звычайных выбаршчыкаў, яны могуць галасаваць, за каго хочуць. З іх улікам колькасць прыхільнікаў Клінтан складае 1758 чалавек, а Сандэрса — толькі 1069.

Каб стаць адзіным кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі, кандыдату трэба набраць 2383 галасы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?