edmontonsun.com

edmontonsun.com

У канадскай правінцыі Альберта з-за пажару эвакуююць горад з насельніцтвам 80 тыс. чалавек. Жыхары горада Форт Мак-Марэй атрымалі загад пакінуць горад пасля таго, як у ім пачалі выбухаць бензакалонкі.

Па словах мясцовых чыноўнікаў, у горадзе ўжо згарэла некалькі будынкаў, аднак колькі менавіта — невядома. Эвакуацыя абцяжарана тым, што выбрацца з горада можна па адзінай шашы, побач з якой таксама бушуе полымя.

Як паведамляецца, пажар распаўсюдзіўся вельмі хутка і нечакана з-за моцнага ветру. У многіх жыхароў горада было зусім няшмат часу, каб пакінуць яго, перш чым пажар дабраўся да іх дамоў.

Зараз вялікая частка жыхароў горада ў бяспецы, хоць яны па-ранейшаму рызыкуюць страціць свае дамы. З агнём змагаюцца пажарныя, ім на дапамогу прыляцеў спецыяльны верталёт.

Аб загінуўшых або пацярпелых паведамленняў не паступала.

Горад Форт Мак-Марэй знаходзіцца непадалёк ад найбуйнейшых нафтавых радовішчаў. Бітумінозныя пяскі ў штаце Альберта валодаюць гіганцкімі запасамі нафты, якія перавышаюць аб'ёмы нафты, якая здабываецца ва ўсім свеце.

edmontonsun.com

edmontonsun.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?