Андрэй Галь вызвалены ад пасады кіраўніка Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі Камень». Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта №160 ад 3 мая, апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, прынята рашэнне вызваліць Андрэя Галя ад пасады кіраўніка дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку» Індустрыяльны парк «Вялікі камень» за аднаразовае грубае парушэнне працоўных абавязкаў (п.1 арт.47 Працоўнага кодэкса Беларусі).

Галь узначаліў адміністрацыю парку «Вялікі Камень» у снежні 2014 года. Да гэтага ён быў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама, куды перайшоў з пасады дырэктара «Упраўлення капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама».

* * *

Акрамя таго, 3 мая кіраўнік дзяржавы падпісаў указ №162, паводле якога вырашана вызваліць палкоўніка Алега Мельнікава ад пасады начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?