Auto.onliner.by

Auto.onliner.by

Буйное ДТЗ паралізавала рух на праспекце Жукава ў Мінску, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка.

«Рух закрыты на праспекце Жукава ад вуліцы Харкаўскай да праспекта Дзяржынскага з-за ДТЗ, якое адбылося сёння раніцай на скрыжаванні праспекта Жукава і вуліцы Глаголева.

Сутыкнуліся сем адзінак транспарту, у тым ліку тралейбус», распавяла Любоў Трапашка.

Яна дадала, што ідзе разбіральніцтва, ДАІ не можа паведаміць падрабязнасці, у тым ліку аб колькасці пацярпелых.

Auto.onliner.by

Auto.onliner.by

Па папярэдніх дадзеных, сур'ёзных траўмаў ніхто не атрымаў.

Дарожная міліцыя заклікае кіроўцаў улічыць гэтую інфармацыю і планаваць маршруты такім чынам, каб можна было аб'ехаць гэты участак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?