Беларускі праваабаронца, намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч апублікаваў відэа, на якім рве Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Беларусі, такім чынам «прыводзячы яго ў адпаведнасьць з існай новай практыкай».

Стэфановіч тлумачыць: апошнім часам дэманстрантам пратаколы ці дасылаюць поштай, ці ўвогуле не дасылаюць, пра працэс супраць іх яны даведваюцца часам проста ў будынку суду, а на скаргі Менскі суд адказвае, што яны «неістотныя».

Артыкул 4.1, які рэгулюе правы чалавека, супраць якога вядзецца адміністрацыйны працэс, больш не патрэбны, кажа Стэфановіч і вырывае старонку. Таксам не патрэбны артыкул 10.2 пра тое, што копія пратаколу павінна ўручацца чалавеку пад расьпіску, а той можа патлумачыць сваё бачаньне сытуацыі. Мінус старонка! Не патрэбны і артыкул кодэксу 2.2 пра тое, што пры парушэньні палажэньняў кодэксу рашэньні прызнаюцца несапраўднымі. Яшчэ адна вырваная старонка.

«У прынцыпе, я думаю, трэба ісьці ад жыцьця, сябры, — кажа Стэфановіч. — Я прапаную максымальна спрасьціць адміністрацыйны працэс і дасылаць гатовыя пастановы аб накладаньні штрафу адразу на пошту грамадзянам. Альбо выдаваць квітанцыю аб аплаце штрафу адразу на дэманстрацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?