Беларусбанк знізіў стаўкі на фінансаванне нерухомасці для фізічных асоб да 29% гадавых. Такая інфармацыя размешчана на сайце банка.

У кантакт-цэнтры Беларусбанка ўдакладнілі, што да гэтага працэнтная стаўка па крэдытах для грамадзян на набыццё жылля складала 32% гадавых.

«З 1 мая стаўкі па зноў выданых крэдытах для фізічных асоб на фінансаванне нерухомасці складаюць 29% гадавых, на спажывецкія патрэбы, у залежнасці ад умоў і віду крэдыту, — ад 19 да 35% гадавых», — адзначаецца ў паведамленні. З гэтай жа даты банк знізіў да 29% гадавых працэнтную стаўку па раней выдадзеных крэдытах на фінансаванне нерухомасці. «Пры гэтым якіх-небудзь дадатковых плацяжоў і камісій за суправаджэнне крэдытаў банк не спаганяе», — сказана ў размешчанай інфармацыі.

Больш падрабязныя звесткі грамадзяне могуць атрымаць ва ўстановах Беларусбанка, на яго карпаратыўным сайце і ў кантакт-цэнтры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0