Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка» з удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука. Чакаецца, што ў прэзентацыі возьме ўдзел Святлана Алексіевіч.
Прэс-клуб (вуліца Веры Харужай, 3-601). Пачатак а 18. Уваход – вольны.
Пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытуту ў Мінску
Прэзентацыя кнігі стане заключным этапам майстар-класаў «Рэпартаж: сакрэты прафесійнага майстэрства», якія пройдуць 7-8 мая ў Пінску і Мінску. Арганізатары майстар-класаў — Пасольства Польшчы ў Беларусі і Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб.
***
Народжаны ў беларускім Пінску, Рышард Капусцінскі – легенда польскай рэпартажнай журналістыкі, вандраўнік і пісьменнік, вядомы ва ўсім свеце. Час, апісаны ў гэтай кнізе, – пераломны для асэнсавання свайго шляху і уласнага месца ў жыцці чалавецтва. Кніга пра крывавыя рэвалюцыі, выпадковыя перамогі і паразы, расавы антаганізм, голад, эпідэміі, карупцыю, галечу. І пра невымоўную прагу жыцця.
Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. Цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету. І расавыя забабоны мацнейшыя чым дзе.
Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў».