Нават у гэтай немудрагелістай стравы ёсць тонкасці падрыхтоўкі: як узбіваць яечную сумесь, якія інгрэдыенты дадаваць і як яе смажыць. Сёння мы падзелімся з вамі 10-ю сакрэтамі ідэальнага амлету, піша happymama.ru.

1. Патэльню, у якой гатуецца амлет, накрыйце вечкам, змазаным з унутранага боку сметанковым маслам.

2. Чым старанней вы змешваеце яйкі і малако, тым смачнейшым выйдзе амлет. Лічыцца, што найбольш годны вынік атрымліваецца менавіта тады, калі маса не збіваецца міксерам, а доўга і старанна змешваецца венчыкам або відэльцам. Начынку дадавайце ў апошнюю чаргу.

3. Смажыць амлет пачынайце на моцным агні, перыядычна памяншаючы яго да мінімуму.

4. Для ідэальнай пульхнасці дадайце ў 4 яйкі 1,5 чайнай лыжкі манкі або мукі.

5. Калі ў страву з 4 яек дадаць 2 чайныя лыжкі смятаны, амлет набудзе далікатны сметанковы смак.

6. Каб амлет выйшаў мяккім і духмяным, дадайце ў алей трохі сметанковага масла.

7. Калі вы хочаце дадаць зеляніну ў амлет, то не дадавайце яе ў яечную сумесь, а пасыпце страву пры падачы на стол. Такім чынам вы захаваеце і вітаміны, і смак, і пах зеляніны.

8. Вядома, з хатніх яек атрымаецца максімальна лёгкі амлет. Калі вы хочаце зрабіць дыетычны варыянт, то лепш выкарыстоўваць толькі бялкі. Калі ж вам патрэбен больш шчыльны па кансістэнцыі амлет, то выкарыстоўвайце толькі жаўткі.

9. Для таго каб амлет не апаў, для 1 яйка прыгатуйце 20 мл малака.

10. Эксперыментуйце з дадаткамі. Вы можаце стварыць сапраўды ўнікальны рэцэпт амлету, з якога захочацца пачынаць дзень!

Смачна есці!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0