5 мая ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём у паўднёва-заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4.. + 10°С, максімальная днём +15.. + 21°С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

У наступныя двое сутак, 6-7 мая, чакаецца цёплае надвор'е.

6 мая ноччу на надвор'е ў асноўным будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу, які змяшчаецца з Бранскай вобласці. Ноччу месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раойна прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 10°С, максімальная днём +13.. + 20°С.

7 мая надвор'е абумовіць антыцыклон з цэнтрам над Рыжскім залівам, на поўдні краіны захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4.. + 11°С, максімальная днём +16.. + 23°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?