Праблему хлопцы мелі намер вырашыць, сустрэўшыся «тры на тры».

У Лідзе высвятленне адносін паміж падлеткамі скончылася завядзеннем крымінальнай справы паводле артыкула «хуліганства».

Былы хлопец пакрыўдзіў дзяўчыну, але за яе гонар заступіўся прыяцель. Бакі вырашылі разабрацца ў канфлікце выключна фізічна.

Праз сацыяльныя сеткі прызначылі сустрэчу. Дамовіліся пра колькасць удзельнікаў. Падчас бойкі за каманду былога хлопца выступіла група падтрымкі, аб наяўнасці якой той паклапаціўся на выпадак, калі нешта пойдзе не так.

У канфлікце школьнікаў перамагла большасць. Тых, хто адстойваў гонар дзяўчыны, моцна пабілі. Пацярпелым 15-16 гадоў, іх крыўдзіцелям крыху болей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?