ria.ru

У беларускага боку няма боязі наконт магчымага скарачэння Расіяй паставак газу ў Беларусь, заявіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка 4 мая, адказваючы на пытанні журналістаў у рамках Беларускага прамысловага форуму.

Засцярог адносна скарачэння паставак газу няма. У заключаных пагадненнях запісана, што пакуль ідзе спрэчка суб'ектаў гаспадарання, яны (расійскі бок) не маюць права скарачаць пастаўкі газу», — сказаў Сямашка, каментуючы газавую спрэчку паміж дзвюма краінамі.

Як паведамлялася раней, ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» падало пазоў у міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адносна да беларускіх газазабеспячальных арганізацый, бо лічыць, што яны не даплачваюць за газ, які пастаўляецца.

Ён паведаміў, што «Газпром» прадае сёння газ Беларусі па 132 долары за тысячу кубаметраў.

Кошт газу, які лічыць справядлівым беларускі бок, віцэ-прэм'ер назваць журналістам адмовіўся. «На саюзным Саўміне (пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы плануецца ў Магілёве 12 мая), магчыма, гэтае пытанне будзе ўзнімацца», — выказаў меркаванне Сямашка.

Нагадаем, 3 мая Уладзімір Сямашка заявіў журналістам: беларускія галіновыя арганізацыі лічаць, што яны плацяць за газ «абсалютна правільна і карэктна». Сярод аргументаў на іх карысць віцэ-прэм'ер назваў цэлую сістэму пагадненняў, падпісаных у 2011 годзе, на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Расіі аб доступе да паслуг пэўных манаполій. Акрамя таго, паводле слоў Сямашкі, парадак фарміравання цэн пры пастаўках прыроднага газу ў Беларусь вызначаны і пагадненнем ад 29 мая 2014 года аб Еўразійскім эканамічным саюзе. «Там усё дакладна распісана, яны зараз разбіраюцца», — паведаміў намеснік прэм'ер-міністра.

Беларускія ўлады ўжо некалькі месяцаў вядуць перамовы з Расіяй, дамагаючыся зніжэння цаны імпартаванага газу, аднак расійскі бок лічыць гэта немэтазгодным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?