Завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да шасці службовых асоб сістэмы ЖКГ, паведаміў сёння журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч.

Тром фігурантам прад'яўлена абвінавачанне ў службовай нядбайнасці (яны амніставаныя), тром — у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. «У адносінах да траіх чалавек справа накіраваная да пракурора для перадачы ў суд. Шкода па справе ў суме Br861 млн абвінавачаныя пакрылі ў поўным аб'ёме», — сказаў Іван Наскевіч. Па яго звестках, яны звярнуліся на імя кіраўніка дзяржавы з хадайніцтвам аб памілаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?