23-гадовы Аляксандр Дуброўскі, ураджэнец вёскі Хатынічы, быў забіты ноччу 3 мая.

Аляксандр Дуброўскі

Аляксандр Дуброўскі

Па непацверджанай пакуль інфармацыі, хлопца задушылі.

«Ён паехаў у Ганцавічы да дзяўчыны. Кажуць, была нейкая кампанія… Але падрабязнасцей я і сам не ведаю. Ведаю толькі, што адбылося гэта ў кватэры на вуліцы Арлоўскай. Траіх хлопцаў, якіх падазраюць у забойстве, ужо затрымалі», — распавёў Анатолій Іванавіч, бацька хлопца.

У Ганцавіцкім РАУС ад каментарыяў адмовіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?