Расійская Федэральная служба выканання пакаранняў (ФСВП) заявіла, што пагодзіцца накіраваць у суд дакументы на выдачу Кіеву грамадзянкі Украіны Надзеі Саўчанка толькі ў выпадку, калі ўкраінскі бок гарантуе выкананне гэтага прысуду.

«У выпадку прадастаўлення міністэрствам юстыцыі Украіны гарантый выканання прысуду расійскага суда ў дачыненні да асуджанай у поўным аб'ёме, прадстаўленне ФСВП Расіі будзе накіравана ў суд», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ФСВП, якое цытуюць расійскія інфармагенцтвы.

Раней адвакаты Саўчанка заявілі, што яна запоўніла ўсе паперы, неабходныя для яе перадачы Украіне. Яны ўдакладнілі, што дакументы адрасаваныя кіраўніцтву ФСВП. У дакументах Саўчанка адмовілася прызнаць віну, аднак пагадзілася выплаціць прысуджаны ёй судом штраф у 30 тысяч рублёў.

Сама Саўчанка прыстрашыла пачаць чарговую галадоўку ў выпадку, калі працэс яе выдачы в Украіну зацягнецца. Крэмль раней адзінымі умовамі выдачы Саўчанка называў выкананне расійскага заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?