Урад Германіі ўхваліў закон, які дазваляе цяжка хворым пацыентам атрымліваць марыхуану па рэцэпце дактароў. Дакумент набудзе моц з вясны наступнага года.

На сённяшні дзень пацыенты ў Германіі, якія пакутуюць на рак, СНІД, хваробу Паркінсана або рассеяны склероз, могуць атрымаць марыхуану толькі па спецыяльным дазволе і павінны самі аплачваць яе набыццё.

Паводле новага закона, канабіс стане даступным у аптэках, а выдаткі на яго закупку будуць пакрывацца сістэмай аховы здароўя краіны.

Пры гэтым прадстаўнікі кабінета міністраў адзначаюць, што ўлады не маюць намеру дазваляць ужыванне марыхуаны ў рэкрэацыйных мэтах.

Законы, якія дазваляюць выкарыстанне марыхуаны ў медыцынскіх мэтах, дзейнічаюць у некалькіх еўрапейскіх краінах і ў некалькіх штатах ЗША.

У снежні 2013 года Уругвай стаў першай краінай свету, якая цалкам легалізавала выкарыстанне марыхуаны.

За год да гэтага ў штаце Вашынгтон быў прыняты закон, які дазваляе захоўванне невялікай колькасці марыхуаны для асабістага карыстання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?