Еўракамісія ў сераду вылучыла заканадаўчую прапанову адмяніць візы для грамадзян Косава.

Пра гэта заявіў еўракамісар па ўнутраных справах і пытаннях міграцыі Дзімітрыс Аўрамопулас.

Прапанова была пададзеная разам са станоўчай ацэнкай Еўракамісіі, якая пацвярджае, што Косава выканала патрабаванні «дарожнай карты» па лібералізацыі візавага рэжыму.

«Гэта вынік напружанай працы і паспяховых намаганняў уладаў Косава ў правядзенні складаных рэформаў у сферы юстыцыі і ўнутраных спраў і за іх межамі, у прыватнасці ў такіх сферах, як вяршэнства права і рэформа правасуддзя», — адзначыў ён.

«Я ведаю, як важна гэта для народа Косава, і я вельмі задаволены дасягнутым прагрэсам. Я спадзяюся, што Еўрапейскі парламент і Рада ЕС вельмі хутка прымуць нашу прапанову», — падкрэсліў еўракамісар.

Раней еўракамісар Ёханэс Хан выказаў надзею, што грамадзяне Украіны, Грузіі і Косава змогуць ездзіць без візаў у ЕС у 2016 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?