Reuters.com

Reuters.com

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі вырашыў выйсці з прэзідэнцкай гонкі. Пра гэта паведамляе NBC са спасылкай на аднаго з высокапастаўленых кіраўнікоў яго кампаніі. Пра гэта ж паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцу, знаёмую з планамі палітыка.

Раней у сераду Кейсік адмяніў сваю прэс-канферэнцыю ў Віржыніі і абвясціў, што ў чацвер зробіць заяву ў Калумбусе, штат Агаё, адзначае тэлеканал.

Рашэнне прагучала пасля пасля таго, як на праймерыз у Індыяне Кейсік заняў трэцяе месца, саступіўшы сваім аднапартыйцам Дональду Трампу і Тэду Крузу.

Круз пасля пройгрышу Трампу ў Індыяне ўжо адмовіўся ад удзелу ў прэзідэнцкай гонцы.

«З самага пачатку я казаў, што мы будзем змагацца да таго часу, пакуль у нас застаюцца шанцы на перамогу. Сёння я са шкадаваннем павінен сказаць, што перамога фактычна выключана», - заявіў Круз.

Такім чынам, калі Кейсік сапраўды выйдзе з прэзідэнцкай кампаніі, у Трампа не застанецца ніводнага канкурэнта сярод рэспубліканцаў у барацьбе за вылучэнне ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі.

Пасля перамогі ў Індыяне Трамп заручыўся падтрымкай 1047 дэлегатаў на партыйным з'ездзе. Для безумоўнага вылучэння ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта яму трэба атрымаць галасы 1237 дэлегатаў.

Кейсік на першасных выбарах у Індыяне атрымаў менш за 10% галасоў. Раней ён выйграў толькі ў штаце Агаё, заручыўшыся падтрымкай 153 дэлегатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?