У фінале Кубка Беларусі па футболе згуляюць БАТЭ і «Тарпеда-БелАЗ».

«Тарпеда-БелАЗ» выйграла сёння, 4 мая, у паўфінальным матчы ў гасцях у «Мінска» з лікам 1:0 (першы матч — 1:1).

БАТЭ на сваім полі згуляў унічыю з «Нафтанам» 0:0 (першы паядынак — 2:2) і за кошт галоў на чужым полі выйшаў у заключны раўнд.

Фінал пройдзе 21 мая ў Брэсце.

БАТЭ — пераможца кубка ў мінулым годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0