Карпарацыя Sony запатэнтавала кантактную лінзу, якая здольная запісваць, захоўваць і перадаваць выявы. Пра гэта ў сераду, 4 мая, піша N+1 са спасылкай на партал IFL Science.

Ваява: Sony Corporation / U.S. Patent and Trademark Office

Ваява: Sony Corporation / U.S. Patent and Trademark Office

У канцэпцыі кантактнай лінзы апісана, што яна абсталяваная кіраўнічым модулем, бесправадной сувяззю, акселерометрам, гіраскопам, інфрачырвоным датчыкам, пьезадатчыкам, убудаванай памяццю, а таксама модулем з лінзай для запісу выявы. А таксама з дапамогай антэны можна будзе наладзіць прыём-перадачу інфармацыі і бесправадную перадачу сілкавання на лінзу.

Мяркуецца, што модуль кіравання камерай будзе адказваць за факусоўку і набліжэнне выявы, а запіс і прайграванне будуць кіравацца мірганнем. Прычым прылада будзе аддзяляць міжвольныя рухі павекам ад свядомых каманд, якія падаюцца карыстальнікам.

Запісаныя дадзеныя змогуць захоўвацца на ўбудаванай памяці прылады для далейшага прайгравання. Гэта значыць, карыстальнік фактычна зможа нанова перажыць запісаны момант, проста заплюшчыўшы вочы. Таксама запісаныя дадзеныя можна будзе перадаць на мабільную прыладу або стацыянарны камп'ютар.

Патэнт Sony не гарантуе таго, што рабочы прататып будзе створаны ў будучыні. Аднак распрацоўкі ў гэтай галіне ўжо даўно вядуцца і іншымі кампаніямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0