З авіябазы Хмеймім у Сірыі выведзеныя ў агульнай складанасці 30 лятальных апаратаў, у тым ліку ўсе штурмавікі Су-25, заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў.

Акрамя саміх самалётаў, з базы выведзеная і значная частка персаналу, які займаўся абслугоўваннем тэхнікі.

Па словах Канашэнкава, на базе засталася мінімальная колькасць авіяцыі, неабходнае для кантролю за выкананнем рэжыму спынення баявых дзеянняў і нанясення авіяўдараў па аб'ектах груповак «Ісламская дзяржава» і «Фронт ан-Нусра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?