Гарэт Бэйл, uefa.com

Гарэт Бэйл, uefa.com

«Рэал» у сваім паўфінале сёння, 4 мая, у Мадрыдзе перамог «Манчэстэр Сіці» з лікам 1:0 (Бэйл, 20). Тыдзень таму ў Манчэстэры каманды згулялі ўнічыю – 0:0.

У аўторак у фінал выйшаў мадрыдскі «Атлетыка», які па суме двух матчаў прайшоў «Баварыю» (1:0, 1:2).

Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 28 мая ў Мілане.

«Рэал» – 10-разовы пераможца Лігі чэмпіёнаў (1956—1960, 1966, 1998, 2000, 2002, 2014), гэта абсалютны рэкорд. «Атлетыка» гуляў у фінале ЛЧ двойчы (1974, 2014), але ні разу не перамог. Два гады таму каманды гулялі паміж сабой у фінале, «Рэал» выйграў 4:1.

Апроч таго, і «Рэал», і «Атлетыка» (і «Барселона», якая ідзе першай) змагаюцца за 1-е месца ў чэмпіянаце Іспаніі, там засталося два туры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0