Раніцай 5 мая памерла дзяўчынка, знойдзеная напярэдадні без прытомнасці на дзіцячай пляцоўцы ў двары аднаго з дамоў у Фрунзенскім раёне Мінска. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.
На месца здарэння выязджаў старшыня Следчага камітэта, фота з фэйсбука Юліі Ганчаровай
Праверка па гэтым факце працягваецца, сказала яна.
Вечарам 4 мая ў двары аднаго з дамоў у Фрунзенскім раёне сталіцы на дзіцячай пляцоўцы прахожымі была выяўленая дзяўчынка, якая знаходзілася на гульнявой горцы без прыкмет жыцця. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна зачапілася элементамі адзення за парэнчы горкі. Мінакі аказалі ёй першую дапамогу, здолелі «запусціць сэрца» і выклікалі медыкаў. Дзяўчынка 2009 года нараджэння была экстрана шпіталізавана. Яе стан ацэньваўся як вельмі цяжкі.
На месца здарэння выязджаў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.