У Каліфорніі павысілі ўзрост, з якога ў штаце афіцыйна дазваляецца купляць тытунёвую прадукцыю, да 21 года. Адпаведны закон падпісаў губернатар Каліфорніі Джэры Браўн, паведамляе The New York Times.
LA Times
Акрамя гэтага дэмакрат Браўн падпісаў закон, які рэгулюе спажыванне электронных цыгарэт. Разам з тым губернатар наклаў вета на законапраект, які дазваляе мясцовым органам улады ўводзіць падатак на тытунёвыя вырабы.
Прыхільнікі ўзмацнення жорсткасці заканадаўства ў дачыненні да курэння заявілі, што такое рашэнне ўладаў Каліфорніі паскорыць прыняцце аналагічных мер у іншых амерыканскіх штатах.
Каліфорнія стала другім амерыканскім штатам, якая падвысіла да 21 года ўзрост, з якога афіцыйна дазволена купляць тытунёвую прадукцыю. Раней аналагічныя меры былі ўведзеныя на Гаваях.