Удзельнік «Правага сектара» Тарас Аватараў (да 2011 года меў прозвішча Поспіх) асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці. Прысуд быў вынесены сёння, 5 мая, у судзе Фрунзенскага раёна Мінска.

Аватараў быў прызнаны вінаватым у незаконных дзеяннях у адносінах да зброі і боепрыпасаў, а таксама ў кантрабандзе (ч. 2 арт. 295 і ч. 2 арт. 228 КК). Кожны з артыкулаў прадуглежваў па чатыры гады зняволення, але ў выніку суміравання Аватараў асуджаны на пяць гадоў.

Адвакат Хрысціна Марчук заявіла журналістам, што прысуд будзе абскарджаны.

29-гадовы жыхар Наваполацка Тарас Аватараў, які вярнуўся ў Беларусь пасля знаходжання ў зоне правядзення ва Украіне АТА, быў затрыманы на чыгуначным вакзале ў канцы лістапада.

 У яго была бронекамізэлька, сігнальны пісталет, выбуховае прыстасаванне, зробленае з аскепкавай гранаты для станковага гранатамёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?