Аляксандра Сокал, былая галкіперка жаночай футбольнай зборнай Беларусі, а цяпер мадэль і жонка футбаліста Максіма Вітуса, падтрымала акцыю гульца расійскага «Лакаматыва» Дзмітрыя Тарасава, які ў канцы матча з турэцкай камандай паказаў майку з выявай Уладзіміра Пуціна.

— Што ж тычыцца майкі з выявай Пуціна … Мне цяжка здагадацца, што падштурхнула на такое рашэнне, але, уласна, чаму б і не? Чаму б не падтрымаць свайго прэзідэнта ў такі цяжкі перыяд? Думаю, Пуцін звярнуў на гэта ўвагу, і яму напэўна было прыемна.

— А вы з мужам (гулец харвацкага «Спліту» Максім Вітус — «НН») маглі б падобным чынам падтрымаць нашага прэзідэнта?

— Я змагла б. Дарэчы, нядаўна здарылася такая гісторыя… Была ў Ерэване, дзе сабралі ўсіх пераможцаў конкурсаў прыгажосці. Прыём шыкоўны. Кожнай міс далі асабісты аўтамабіль з шафёрам. І я, як чалавек культурны, сядаючы ў машыну, прадставілася першай: «Мяне клічуць Саша!» — «А мяне Лукаш!» І я ўсміхнулася, як на маім месцы зрабіла б кожная беларуска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?