Гіпергукавыя ракеты могуць увайсці ў арсенал расейскіх атамных падводных лодак праекта 949А «Антэй», якія зараз праходзяць мадэрнізацыю, піша lenta.ru.

Мадэрнізаваныя лодкі павінны вярнуцца ў склад расійскага флота да 2020 года, паведаміла крыніца ў абароннай прамысловасці.

«Там плануецца выкарыстоўваць і ўжо вядомыя ракеты комплекса «Калібр», і новыя, у тым ліку гіпергукавыя. Пускавыя ўстаноўкі будуць універсальнымі, лодка зможа мяняць арсенал у залежнасці ад задачы», — сказаў суразмоўца lenta.ru.

«Антэі» будаваліся ў СССР, а потым у РФ, з 1982 па 1996 год. Цяпер у складзе расійскага ВМФ 8 такіх падводных крэйсераў водазмяшчэннем да 24.000 т і з камандай у 130 чалавек.

Падлодка «Курск», якая загінула ў 2000 годзе, належала як раз да лодак праекта 949А.

Няўдалы пуск ракеты на расейскім палігоне Нёнакса (Архангельская вобласць) у канцы 2015 года. Гучалі меркаванні, што гэта было выпрабаванне ракеты «Цыркон».

Няўдалы пуск ракеты на расейскім палігоне Нёнакса (Архангельская вобласць) у канцы 2015 года. Гучалі меркаванні, што гэта было выпрабаванне ракеты «Цыркон».

Цяпер «Антэі» маюць 24 пускавыя ўстаноўкі для супрацькарабельных ракет «Граніт» і 6 тарпедных апаратаў. Пасля мадэрнізацыі плануецца замяніць вялікія па габарытах ПУ «Гранітаў» на 72 меншыя ўніверсальныя пускавыя ўстаноўкі.

Гіпергукавыя (з хуткасцю ў 5 і болей разоў больш за хуткасць гуку) ракеты 3М22 «Цыркон» у РФ рапрацоўвае карпарацыя «Тактычнае ракетнае ўзбраенне» як мінімум з 2011 года. Інфармацыя пра тое, што іх пачалі выпрабоўваць з'явілася ў сакавіку 2016 года.

Амерыканская AHW.

Амерыканская AHW.

Першыя выпрабаванні амерыканскай гіпергукавай ракеты AHW (Advanced Hypersonic Weapon) пачаліся ў 2011 годзе. Яна з'яўляецца часткай праграмы «Хуткага глабальнага ўдару» і мае далёкасць больш за 3.700 км.

Развіццё ракетнай зброі марскога базіравання РФ азначае, што ў выпадку канфлікту для Беларусі ўсё больш расце пагроза зрабіцца цэллю і для вайскова-марскіх групіровак з Балтыйскага мора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?