Украінскі канцэрн «Антонаў» зрабіўся партнёрам індыйскай кампаніі Reliance Defence для ўдзелу ў тэндэры на распрацоўку ўніверсальнага транспартнага самалёта сярэдняй грузападымальнасці.
Ан-178
Індусаў зацікавілі пасажырскія і транспартныя самалёты Ан-148, Ан-158 і Ан-178, піша biz.liga.net.
Украінскае прадпрыемства разлічвае атрымаць кантракт на стварэнне на базе сваіх ранейшых машын самалёта, які будзе выкарыстоўвацца як у вайсковых, гэтак і цывільных мэтах.
«Патрэба індыйскіх вайскова-паветраных сіл — больш за 200 пасажырскіх і транспартых самалётаў гэтага класа», — сказаў прадстаўнік украінскага боку, спасылаючыся на звесткі Reliance Defence.
Макет Іл-214
Раней лічылася, што ў якасці асновы для будучага індыйскага транспартніка будзе выкарыстаны расійскі самалёт Іл-214, аднак у пачатку года сумесны праект РФ і Індыі быў замарожаны, піша lenta.ru
Іл-214 пакуль так і не з'явіўся, і не паляцеў. У гэты ж час украінскі Ан-178 падняўся ў паветра ў маі 2015 года.
Прома-ролік з паказам палёта і характэрыстык Ан-178.